26.03.2020 / 17:36

Бельгія пройдзе пік эпідэміі праз два тыдні, «пры ўмове што людзі скарацілі свае сацыяльныя кантакты на 50%»

220 чалавек памерлі ад каранавіруса ў гэтай 11-мільённай багатай краіне па стане на 25 сакавіка.

Успышка інфекцыі тут доўжыцца з канца лютага.

Бельгія застаецца на строгім каранціне, установы адукацыі не працуюць.

Урад будзе абмяркоўваць, ці абмежавальныя меры будуць падоўжаныя пасля 5 красавіка.

«Пік эпідэміі можна прагназаваць у пачатку красавіка, — сказаў Стэвэн ван Гухт, кіраўнік аддзялення вірусных захворванняў Бельгійскага інстытута аховы здароўя. — І гэта пры ўмове што людзі скарацілі свае кантакты на 50 працэнтаў», — дадаў ён.

У Бельгіі выяўлена 6235 інфікаваных асоб, аднак улады прызнаюць, што такая лічба няпоўная, бо на сёння ў краіне робіцца не больш за 2000 тэстаў за дзень. Медслужба каралеўства нарошчвае лабараторныя магчымасці, задача стаіць апрацоўваць да 10 тысяч проб за дзень.

Урад выдзеліў дадаткова мільярд еўра на падтрымку ўстаноў аховы здроўя краіны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

СГ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру