Беларусбанк прыпыніў з 14:00 26 сакавіка асобныя віды аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізітаў). Сярод іх — выдача замежнай валюты па рублёвых картках, пераводы з рублёвых карт на валютныя, папаўненне валютных картак беларускімі рублямі.

Гаворка ідзе пра такія аперацыі:
- Выдача ў банкаматах банка і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках у беларускіх рублях.
- Выдача наяўнай замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
- Унясенне беларускіх рублёў з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і ў касы банка для папаўнення картак у замежнай валюце.
- Ажыццяўленне аперацый пераводу ў замежнай валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў) у беларускіх рублях.
- Залічэнне беларускіх рублёў па аперацыях пераводу з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай аплатнай карткі ў замежнай валюце.
- Папаўненне пры выкарыстанні банкаўскіх картак у беларускіх рублях, у інфакіёсках і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) укладаў (дэпазітаў, у тым ліку Інтэрнэт-дэпазітаў), бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, адкрытых у замежнай валюце.
- Прыпыненне асобных відаў аперацый распаўсюджваецца на карткі фізічных асоб.
Не абмяжоўваецца магчымасць здзяйснення аперацый па картках у беларускіх рублях:
- аплаты пакупак у замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах;
- пагашэння крэдытаў банка ў касах, Інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу, выдадзеных раней у замежнай валюце;
- выдачы наяўнай замежнай валюты ў іншых банках (у тым ліку за мяжой);
- пакупкі Інтэрнэт-аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Даступны перавод з укладных (дэпазітных) рахункаў у замежнай валюце грашовых сродкаў на карткі, выпушчаныя ў замежнай валюце.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары