Грамадства1414

Карту славутасцяў Мінска з дзіўным Pabedy Square пераробяць на правільную Plošča Pieramohi

З мінулага тыдня на мінскіх прыпынках сталі з'яўляцца карты славутасцяў горада. На іх нанесеныя асноўныя музеі, помнікі, храмы ў цэнтры сталіцы.

Але мінчукі ўжо заўважылі памылкі. Транслітарацыя на карце зроблена не па правілах. Плошчу Перамогі (Plošča Pieramohi) замежнікам прэзентуюць як Pabedy Square, замест Bahdanovič і Vańkovič — адвольна напісаныя Bogdanovich і Wankowizc.

Фота Надзеі Бужан.

Карты рыхтавала прадпрыемства «Мінгардаведка». Яго дырэктар Барыс Васільеў запэўнівае, што на заўвагі яны адрэагуюць.

Ён спадзяецца, што першую партыю (каля 30 карт) здымаць з прыпынкаў і перарабляць не давядзецца, але наступную (70 штук) абяцае надрукаваць па-беларуску і з правільнай транслітарацыяй.

«Пераклад мы рабілі сваімі сіламі. А чаму карты на рускай мове… Тут жа логіка якая была: у нас 85% турыстаў — рускамоўныя. Карты славутасцяў скіраваныя і на турыстаў таксама, таму з гэтага пункту гледжання абіралі мову», — патлумачыў Барыс Васільеў.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць