26.03.2020 / 18:54

Румас: Антыкрызісны план амаль гатовы 19

Беларусь не засталася ў баку ад эканамічнага шторму, выкліканага каранавірусам. З улікам гэтага распрацаваны праект комплексу мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Фота БелТА.

«У сувязі з эпідэміялагічнымі працэсамі ў свеце імкліва мяняецца эканамічная сітуацыя. Бягучае становішча ў сусветнай эканоміцы ўжо атрымала трапнае азначэнне «цунамі эканамічнага разбурэння». Беларусь, нягледзячы на ​​кантраляваную абстаноўку па распаўсюдзе каранавіруса, не засталася ў баку ад эканамічнага шторму», — адзначыў Сяргей Румас.

Па даручэнні ўрада, Мінэканомікі разам з зацікаўленымі асобамі распрацавала і ўнесла пакет мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі.

Кіраўнік урада падзякаваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калаўру за аператыўныя рашэнні, прынятыя ў крэдытнай сферы. Прэм'ер-міністр прывёў кіраўнікам дзяржорганаў Нацбанк у прыклад, як трэба аператыўна рэагаваць у такой сітуацыі.

Па выніках пасяджэння плануецца ўнесці адпаведныя прапановы Лукашэнку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
ooo / Адказаць
26.03.2020 / 19:48
Сменяемость власти?
2
ranen / Адказаць
26.03.2020 / 19:52
Па даручэнні ўрада, Мінэканомікі разам з зацікаўленымі асобамі распрацавала і ўнесла пакет мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі.

Зацікаўленыя асобы? Чыноўнікі з Драздоў? Ніякай жа размовы з грамадствам на гэту тэму не было.

2
HENRIK KWINTA / Адказаць
26.03.2020 / 19:56
Пустое и зычнае садраганне паветра. Больш 25 год и чуем гэту бязглуздзицу.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру