У Дзень Волі былы палітвязень Аляксандр Казулін у Празе правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбергам, паведамілі «НН» у арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».

Галоўнымі тэмамі размоваў былі пытанні перспектываў Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнёрства», а таксама магчымы прыезд Лукашэнкі на саміт у чэшскую сталіцу 7 траўня.

Казулін спрабуе данесці сваю пазіцыю, што Лукашэнку нельга клікаць у Прагу. Канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі ў красавіку, запэўнілі ў МЗС Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?