26.03.2020 / 21:47

Колькасць заявак на дапамогу па беспрацоўі ў ЗША пабіла 38-гадовы рэкорд

Колькасць першасных зваротаў па дапамогу па беспрацоўі ў Злучаных Штатах павялічылася за апошні справаздачны тыдзень, што завяршыўся 21 сакавіка, да рэкордных 3,28 мільёна, паведаміла Міністэрства працы ЗША. Усяго два тыдні таму гэты паказчык складаў 211 тысяч, адзначае Bloomberg.

Папярэдні рэкорд пабіты больш чым у чатыры разы — ён датуецца 1982 годам, калі ў ЗША была рэцэсія і па дапамогу звярнулася каля 700 тысяч амерыканцаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру