Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон папярэдзіў лідараў еўрапейскіх краін, што пандэмія каранавіруса можа разбурыць асновы Еўрасаюза, калі краіны — удзельніцы не праявяць салідарнасць у пераадоленні гэтага крызісу. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на французскага дыпламата, знаёмага з сітуацыяй.

Заява Макрона прагучала на селектарнай нарадзе, якую правялі лідары 27 краін Еўрасаюза ў чацвер, 26 сакавіка.

«На карту пастаўлена выжыванне еўрапейскага праекта. Рызыка, з якой мы сутыкаемся, — гэта смерць Шэнгенскага пагаднення», — заявіў прэзідэнт Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0