Учора ўвечары каля 22 гадзін 40 хвілін на мінус першым узроўні паркінга ГЦ «Арэна-сіці» кіроўца аўтамабіля «Рэно» не справіўся з кіраваннем, выязджаючы з паркавальнага месца, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска.
У выніку аўто прабіла цагляную сцяну і ўпала на эскалатар, які знаходзіцца за ёй. Пацярпелых у ДТЗ няма, праводзіцца праверка.