27.03.2020 / 08:23

Трамп патлумачыў, чаму ў ЗША найбольш выпадкаў заражэння каранавірусам 1

Выхад Злучаных Штатаў на першае месца ў свеце па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння новым каранавірусам тлумачыцца тым, што добра функцыянуе сістэма тэставання. Такое меркаванне выказаў у чацвер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на брыфінгу ў Белым доме.

Яго папрасілі пракаментаваць звесткі аб тым, што ЗША абагналі Кітай па колькасці тых, хто заразіўся. «Я думаю, што гэта тлумачыцца тым, як мы праводзім тэставанне. Мы тэстуем неверагодную колькасць людзей», — заявіў прэзідэнт ЗША.

«Я ўпэўнены, што немагчыма сказаць, каго ў Кітаі тэстуюць, а каго не тэстуюць. Я думаю, што гэта даволі складана», — перакананы Трамп. «Ніхто не ведае, якія лічбы ў Кітаі», — лічыць ён.

У ЗША найбольш выпадкаў заражэння зафіксавалі ў штатах Нью-Ёрк (37 802), Нью-Джэрсі (6876) і Каліфорнія (3802).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ліцьвін металіст / Адказаць
27.03.2020 / 13:44
Таму што дыягностыка лепшая, выяўляюць болей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру