Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінгарсуд змяніў вырак суда Савецкага раёна, вынесены маладым анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Комару, раней асуджаным на сем гадоў зняволення, паведамляе Прававая ініцыятыва.

Емяльянаву — 4 гады пазбаўлення волі.

Комару — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.

У лютым Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, якія адбыліся ў верасні і кастрычніка 2019 года. Емельянаў прызнаў, што кінуў лямпачку з фарбай у будынак Мінгарсуда, а Комар прызнаў, што быў у гэты момант непадалёк. Акцыя адбылася напярэдадні працэсу над актывістам анархісцкага руху Змітром Паліенкам. Абодва абвінавачаныя заявілі ў судзе, што акцыя была праявай салідарнасці з аднадумцам. Праваабаронцы пазней прызналі хлопцаў палітвязнямі.

Анархістам Емяльянаву і Комару далі па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыі ля будынкаў суда і СІЗА ў Мінску

«Яго ідэалам быў Каліноўскі». Мама палітвязня Емяльянава расказала пра сына-анархіста і сваю працу ў міліцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0