Аляксандра Сацука, Вадзіма Сяховіча, Андрэя Аляксандравіча і галоўнага бухгалтара «Ежедневніка» ў чацвер дапыталі ў ДФР ў якасці сведак па справе Сяргея Сацука, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагадаем, галоўны рэдактар «Ежедневніка» Сяргей Сацук праходзіць падазраваным па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару, за што прадугледжана пакаранне на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі). З 25 сакавіка Сяргей Сацук знаходзіцца пад вартай.

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў 26 сакавіка правялі ператрус у рэдакцыі «Ежедневніка». Пасля ператрусу забралі дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0