Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў Беларусі прымаюцца неабходныя меры па прафілактыцы і прадухіленні распаўсюду каранавіруса COVID-2019. Пра гэта ён заявіў сёння ў часе размовы з работнікамі ААТ «Белгіпс», перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кожная служба ў краіне — ад медыкаў да праваахоўных органаў — займаецца ў гэтым плане сваёй справай. Выяўляюцца кантактныя асобы, вядзецца праца па прафілактыцы.

Аднак Аляксандр Лукашэнка супраць псіхозу і панікі вакол гэтай тэмы.

«Мы гэтым займаемся. Але толькі без шуму і пылу», — сказаў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на ўплыве на эканоміку. Сітуацыя адбіваецца і на Беларусі. Ён прывёў у якасці прыкладу нядаўнюю заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што наступствы для эканомікі і жыцця людзей у выніку могуць быць цяжэйшыя, чым ад самога віруса.

У цэлым кіраўнік дзяржавы выказаўся па розных аспектах праблемы, пачынаючы ад меркаванняў аб увядзенні каранціну і прыпынення прадпрыемстваў да пытанняў харчовай бяспекі і забяспечанасці асартыменту ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0