«Тэхнабанк» часова прыпыняе выплаты па чэках Tax Free кампаніі Global Blue. Пра гэта паведамляецца на сайце банка. Рашэнне тлумачыцца эпідэміялагічнай сітуацыяй у Еўропе, перадае «Еўрарадыё». 

У самім банку журналістам TUT.by патлумачылі, што рашэнне прынялі не яны, а кампанія Global Blue. Тыя, у каго засталіся неаплачаныя чэкі, змогуць атрымаць ПДВ пазней, калі кампанія адновіць выплаты.

У банку рэкамендуюць паглядзець, да якога часу можна атрымаць кампенсацыю па чэках з кожнай канкрэтнай краіны. «Напрыклад, за пакупкі ў Латвіі можна атрымаць кампенсацыю ў месяц пакупкі і наступныя 12 месяцаў. За пакупкі ў Чэхіі — у месяц пакупкі і наступныя 6», — кажуць у «Тэхнабанку». 

Калі да таго часу выплаты ПДВ яшчэ не адновяцца, то перад заканчэннем тэрміну варта адправіць чэкі на адрас самой кампаніі Global Blue. Абавязкова ў чэку трэба запоўніць форму з нумарам банкаўскай карты — на яе і вернуцца грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?