Кампанія А1 праілюстравала заклікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Міністэрства аховы здароўя Беларусі да сацыяльнага дыстанцыявання і ўнесла змены ў свой лагатып, аддалліўшы адна ад адной літару «А» і лічбу 1.

Акрамя прамежку, паміж літарай «А» і лічбай 1 у лагатыпе з'явіўся тэкст «Заставайся на адлегласці. #Оставайсяонлайн», які таксама нагадвае пра важнасць захавання рэкамендацый СААЗ і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Зменены дызайн лагатыпа А1 прадстаўлены на афіцыйным сайце кампаніі, а таксама на яе старонках ва ўсіх сацыяльных сетках.

Акрамя таго, у падтрымку ініцыятывы #оставайсяонлайн, у рамках якой кліентам А1 на папулярных тарыфных планах прадастаўлены базавы мабільны інтэрнэт, а таксама бясплатны доступ да папулярных фільмаў і серыялаў у відэасэрвісе VOKA, кампанія абнавіла ідэнтыфікатар сваёй сеткі — цяпер абаненты А1 убачаць у статус-радку хэштэг #STAYONLINE. Гэта таксама адзін са спосабаў нагадаць пра тое, што для працы, зносін і забаў пакуль лепш выбіраць дыстанцыйныя каналы, а не асабістыя кантакты.

Больш падрабязна пра ініцыятыву #оставайсяонлайн можна даведацца з відэазвароту генеральнага дырэктара А1 кліентам, які размешчаны ў яго акаўнце ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?