Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Прэзідэнцкія выбары могуць быць перанесеныя, калі ў краіне з-за пандэміі будзе абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. Пра гэта РІА «Навіны» заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна таксама адзначыла, што перадумоў пакуль да гэтага няма.

«Толькі калі будзе абвешчана надзвычайнае становішча, гэта дае падставу для пераносу выбараў, так сказана ў канстытуцыі. Але калі будзе абстаноўка такая ж, як цяпер, то ніякіх падстаў для пераносу няма», — сказала Ярмошына.

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі заканчваецца 30 жніўня 2020 года. Менавіта гэтую дату Лідзія Ярмошына і назвала лепшай для правядзення асноўнага галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0