Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, ці будуць ізалявацца дактары, якія кантактавалі з пацыентамі з каранавірусам, паведамляе Tut.by.

Як патлумачыла Алена Богдан, ёсць рэкамендацыйны ліст Міністэрства аховы здароўя, па якім медработнікаў, якія сталі кантактамі першага ўзроўню, не трэба шпіталізаваць.

— Лічым, што медработнікі, якія былі кантактамі 1-га ўзроўню, мелі мінімальную рызыку заразіцца, паколькі былі ў ахоўных касцюмах. Разам з тым за медработнікамі, якія былі кантактамі 1-га ўзроўню, усталяваны кантроль, — 3 разы вымяраюць тэмпературу, праводзяць апытанне, ці ёсць клінічныя праявы хваробы. Тэставанне на каранавірус яны праходзяць на 1-й і 13-ы дзень. У выпадку, калі будуць выяўленыя сімптомы, неабавязкова рэспіраторныя, медработнік будзе шпіталізаваны.

Раней, нагадаем, медработнікаў шпіталізавалі разам з тымі, хто стаў кантактам першага ўзроўню пацыента з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0