Саліст гурта «Рамштайн» Ціль Ліндэман быў шпіталізаваны ў Берліне, пазней у яго быў выяўлены каранавірус, пагрозы для жыцця няма. Пра гэта піша ў пятніцу газета Bild са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Па даных таблоіда, музыкант звярнуўся да доктара з высокай тэмпературай. У яго дыягнаставалі запаленне лёгкіх, тэст на каранавірус апынуўся станоўчым.