Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі з 27 па 29 сакавіка, пішуць Мінск-навіны.

Так у ЦУМе 27 і 28 сакавіка зніжка да 30% на нехарчовыя тавары, 5% на харчовыя тавары.

У ГУМе 27 сакавіка — 28% у секцыях нехарчовых тавараў (для трымальнікаў дысконтных карт); 28 сакавіка — 30% на нехарчовыя тавары (для ўсіх пакупнікоў); 29 сакавіка — 30% у секцыях нехарчовых тавараў (для трымальнікаў дысконтных карт).

Ва ўнівермагу Беларусь: 27 сакавіка — 32% на нехарчовыя тавары, 5% на харчовыя тавары, а таксама 30% на тавары дзіцячага асартыменту (для трымальнікаў дысконтных карт); 28-29 сакавіка — 35% на нехарчовыя тавары, 10% на харчовыя тавары, а таксама 30% на тавары дзіцячага асартыменту (для ўсіх пакупнікоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0