Бальніцы рэгіёна Парыжа (Ile-de-France) перапоўненыя, з улікам дынамікі паступлення новых пацыентаў месцаў засталося на 1—2 дні, паведамілі прадстаўнікі медслужбы Францыі.

Перапоўненыя таксама шпіталі ўсходу Францыі. Каб прымаць пацыентаў, у раёне горада Мюлуз вайскоўцы разгарнулі ваенна-палявы шпіталь. Акрамя таго, улады пераабсталявалі адзін з хуткасных цягнікоў TGV пад санітарныя патрэбы і перавезлі частку пацыентаў з Эльзаса ў цэнтральныя раёны краіны.

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Францыі перавысіла 1 700 чалавек, прычым да піку далёка. Толькі за ўчарашні дзень памерла 365 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?