Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў абвесціў пра дадатковыя выплаты медперсаналу, які лечыць людзей, хворых на каранавірус. Дактары дадаткова атрымаюць 5 000 даляраў на месяц. Медсёстрам дабавяць бонусам 3 000 даляраў штомесяц. Дадатковыя выплаты чакаюць таксама санітарак і тэхнічны персанал шпіталяў.

Тыя медработнікі, якія будуць заражаныя вірусам пры выкананні сваіх абавязкаў, атрымаюць па $10 000.

Ва Узбекістане выявілі 83 пацыентаў з «каронай», паведамляецца пра 1 смяротны выпадак. Да пандэміі ва Узбекістане паставіліся надзвычай сур'ёзна. Краіна ўвяла рэжым надзвычайнага становішча, як толькі ў краіне былі выяўленыя першыя заражэнні. Дзейнічае жорсткі каранцін і абмежаванні на перасоўванні нават унутры абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0