Жыхар Брэста незаконна гандляваў медыцынскімі маскамі, паведамляе эканамічны суд Брэсцкай вобласці.

У адным з гаражных кааператываў горада мужчына спрабаваў прадаць 3 тысячы медыцынскіх масак па адным рублі за кожную. У яго аўтамабілі аператыўнікі знайшлі яшчэ 4 тысячы масак.

Суд палічыў гэта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і прызначыў яму штраф у памеры 1 350 рублёў з канфіскацыяй усіх масак агульным коштам 7 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0