Свет2121

Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь на мяжы зрыву праз новыя рознагалоссі

Пачатак паставак нафты з Расіі ў Беларусь у красавіку пад пагрозай зрыву, паколькі найбуйнейшыя расійскія кампаніі да гэтага часу не падпісалі дамовы з Белнафтахімам з-за рознагалоссяў, паведамілі Reuters чатыры крыніцы ў галіне.

Мінск хоча большую частку аб'ёму атрымліваць па-ранейшаму ад групы Сафмар, а расійскія кампаніі настойваюць на прынцыпе роўнадаступнасці, што прадугледжвае экспарт у кожным кірунку ў адпаведнасці са здабычай вытворцы, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Асноўнай праблемай перамоваў краін нечакана стаў склад пастаўшчыкоў: кампаніі групы Сафмар, на думку астатніх экспарцёраў, ужо не маюць права накіроўваць сыравіну на НПЗ Беларусі, бо гэта парушае прынцып роўнадаступнасці, кажуць крыніцы.

Пры адсутнасці дамоўленасцяў пастаўшчыкамі нафты ў Беларусь у красавіку зноў могуць застацца толькі кампаніі групы Сафмар, лічаць тры крыніцы агенцтва.

Раней на гэтым тыдні прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што Расія ўзгадніла прапанаваныя Мінскам умовы пастаўкі нафты. Крыніцы Reuters удакладнілі, што гаворка ідзе аб павелічэнні зніжкі да формулы цаны на $12 да $15,7 за тону.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць16

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ61

У Трампа выявілі хранічнае захворванне7

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго12

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць16

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць