Сусветная эканоміка ўжо знаходзіцца ў стане рэцэсіі, па выніках года яе аб'ём скароціцца, заявіла дырэктар-распарадчык МВФ Крысталіна Георгіева.

Рэцэсія можа быць горшай, чым у 2009 годзе.

«Цяпер усім ясна, што мы ўвайшлі ў рэцэсію… Мы прагназуем аднаўленне ў 2021 годзе, значнае аднаўленне, але толькі калі нам удасца справіцца з вірусам па ўсім свеце і прадухіліць праблемы з ліквіднасцю», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0