Фота: Юрый Крывашэй, Logoysk.by.
«Афіцыйны інстаграм серыяла «Сваты» выдалілі за парушэнне аўтарскага права. Вось так непісьменны СММшчык з-за пары непадпісаных фотак можа пахерыць акаўнт са 150.000 падпісчыкаў», — пра гэта ў сваім твітар-акаўнце паведаміў Юрый Крывашэй, які з'яўляецца аўтарам фатаграфій, размешчаных у інстаграме серыяла. На гісторыю звяртае ўвагу pln.by.
Як паведаміў Юрый, ён выпадкова заўважыў свае фатаграфіі ў афіцыйным інстаграм-акаўнце «Сваты». Ён спрабаваў пагаварыць з вядучым акаўнта, аднак яго прэтэнзіі палічылі неабгрунтаванымі, пасля чаго ён быў вымушаны падаць скаргу на акаўнт.
Праз 5 месяцаў, 27 сакавіка 2020 яму прыйшоў адказ, што гэты акаўнт выдалены за парушэнне інструкцыі карыстання.