28.03.2020 / 19:46

Анлайн-трансляцыю «Паўлінкі» глядзелі ў 20 тысячах дамоў 3

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ладзіў 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, анлайн-трансляцыю спектакля «Паўлінка».

Агульная колькасць гледачоў сусветнай трансляцыі склала каля 20 000 чалавек. Наступныя анлайн-паказы запісаў спектакляў Купалаўскага тэатра адбудуцца 29, 31 сакавіка і 2 красавіка.

Трансляцыя адбылася пры падтрымцы кампаніі А1 і відэасэрвіса Voka.

Чытайце таксама: РТБД пачынае анлайн-трансляцыі сваіх спектакляў, «улічваючы сённяшнюю сітуацыю»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
28.03.2020 / 20:07
Провайдерам достанется. В том смысле что большая нагрузка на линии возрастёт. Опто да ещё волокно выдержит. Но у кого медная пара... 
1
Алесь Белы / Адказаць
28.03.2020 / 21:20
не так і кепска. А вось калі б глядзелі 100,000 дык не было б праблем з незалежнасцю РБ
2
ugo / Адказаць
28.03.2020 / 23:51
Цяпер тэатру трэба рабіць наступны прагрэсіўны крок: рэгулярна ўладкоўваць такія ж, але ўжо ПЛАТНЫЯ, трансляцыі. Глядач заходзіць на сайт тэатра перад пачаткам спектакля, плаціць грошы за "квiток", напрыклад, 1руб і ідзе на старонку on-line трансляцыі спектакля. Трансляцыя павінна быць on-line, толькі са зрухам хвілін на 5 з мэтай бяспекі. Тэатру гэта будзе выгадна. Па-першае, гэта рэклама спектакля. І, калі спектакль спадабаўся гледачу, то ён пойдзе яшчэ раз ужо на РЭАЛЬНАЕ ўяўленне. Па-другое, 20000 па 1рублі гэта $7600 за адно ўяўленне, што таксама нядрэнна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру