Лонданскі выставачны цэнтр ExCel ператвараюць у велізарны палявы шпіталь з тысячамі ложкаў для пацыентаў з COVID-19, піша Sky News.
Будаўнікі робяць усё, каб завяршыць пераабсталяванне памяшкання на наступным тыдні.
Чакаецца, што імправізаваная бальніца зможа прымаць 4000 пацыентаў.
Выставачны цэнтр, у якім звычайна праводзяцца спектаклі і канферэнцыі, перарабляюць у шпіталь салдаты і падрадчыкі.