10-гадовы школьнік з Полацку Ўладзіслаў Рагоўскі знік у чацвер 19 сакавіка ў другой палове дня.

 Фота Народныя навіны Віцебска

Фота Народныя навіны Віцебска

Прыкладна а палове на чацвёртую Ўладзіслаў выйшаў з СШ № 11 і з таго часу яго ніхто не бачыў.

Хлопчыку на выгляд 10 гадоў, хударлявага целаскладу, ростам 150 см, валасы цёмныя сярэдняй даўжыні, вочы светлыя, твар круглы, смуглявы, нос прамы, рот вялікі, вусны поўныя. Асаблівыя прыкметы: справа за вухам радзімая пляма, справа каля носу радзімка.

Быў апрануты ў чорны пухавік з капюшонам, чорную вязаную шапку з светлымі гарызантальнымі палосамі, чорныя штаны, чорную камізэльку, зялёны гальштук, блакітную з белым кашулю, чорныя чаравікі тыпу берцаў. Пры сабе меў партфель сіняга колеру з аранжавымі элементамі.

Інфармацыю пра месцазнаходжанне хлопчыка, або абставіны яго знікнення можна паведаміць па тэлефонах:

8 017 218 79 89 — аператыўна-дзяжурная служба МУС;

8 0212 24 88 00 — аператыўна-дзяжурная служба УУС Віцебскага аблвыканкаму;

8 0214 42 32 02 — аператыўна-дзяжурная служба Полацкага ГУУС.

Паводле Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0