Сітуацыя з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ў Вялікабрытаніі пагоршыцца. Пра гэта гаворыцца ў лісце брытанскага прэм'ер-міністра Борыса Джонсана да жыхароў краіны.

«Усё будзе толькі горш перад тым, як палепшыцца. Чым больш строга вы будзеце выконваць правілы, тым менш жыццяў мы страцім. Тады звыклае жыццё вернецца хутчэй», — кажа ў лісце Джонсан.

Прэм'ер-міністр заявіў, што галоўнай мэтай брытанцаў цяпер з'яўляецца стрымліваць распаўсюджванне хваробы і максімальна скараціць колькасць людзей, якія ў адзін момант патрабуюць медыцынскай дапамогі. Інакш нацыянальная сістэма аховы здароўя не справіцца з эпідэміяй.

«Вось чаму мы даем вам адну простую інструкцыю — вы павінны заставацца дома. Вы не павінны сустракацца з сябрамі або сваякамі», — падкрэсліў Джонсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0