Міністэрства аховы здароўя Украіны абнавіла стандарт аказання медыцынскай дапамогі хворым на COVID-19, цяпер ён прадугледжвае шпіталізацыю толькі хворых у стане сярэдняй цяжкасці і цяжкім, піша «Українська правда».

Пра гэта заявіў галоўны санітарны доктар Украіны Віктар Ляшко на брыфінгу ў нядзелю.

«Учора мы абнавілі стандарт аказання медыцынскай дапамогі хворым на каранавірусную хваробу… З сёння Украіна будзе працаваць па новых стандартах медыцынскай дапамогі. Мы збіраемся ўкараніць клінічнае сартаванне. Шпіталізаваць у бальніцы павінны хворых у сярэдняй і цяжкай ступені. Усе астатнія павінны лячыцца ў амбулаторных умовах пад наглядам і медыка-санітарным кантролем», — заявіў ён.

Аналагічны падыход практыкуюць іншыя еўрапейскія краіны з моцным пранікненнем каранавіруса, у тым ліку Францыя, Італія, Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0