У суботу днём у вёсцы Лубны ДБК «Ветразь-1» згарэлі пяць дач і тры гаспадарчыя пабудовы, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Спярша загарэлася трава, пасля чаго агонь перакінуўся на дамы. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў. Цяпер шукаюць уласнікаў згарэлых дач.