29.03.2020 / 19:53

Паважаны праваслаўны мітрапаліт: «Тыя, хто кажа, што ў храмах і манастырах немагчыма заразіцца, — ілгуць» 8

У сваім слове да пскоўскай паствы мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан параўнаў эпідэмію каранавіруса з Другой сусветнай вайной, піша МК.

Мітрапаліт Ціхан нагадаў пра маштабы эпідэміі ў Італіі, дзе 20 лютага гэтага года быў знойдзены першы хворы, а 20 сакавіка гінулі ўжо сотнямі кожны дзень.

Уладыка заклікаў усіх вернікаў па магчымасці заставацца дома і выконваць каранцін.

«Тыя, хто кажуць, што ў храмах і манастырах немагчыма заразіцца, — хлусяць, — падкрэсліў мітрапаліт. — Ведаючы ці не ведаючы, у дасведчанасці або недасведчанасці. Яны грэшнікі, бо падман — гэта грэх».

«Усе мы павінны, як бы нам ні было цяжка, рабіць тое, што нам загадана, — сказаў мітрапаліт Ціхан. — Час цяпер працуе не на нас, а на зло. Мы зараз усё на вайне, мы зараз усе ў шыхту».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

41
Вецер валос. / Адказаць
29.03.2020 / 20:16
Страх перад смерцю не можа кіраваць нашым жыццем.
4
счётчик Гейгера / Адказаць
29.03.2020 / 20:40
Правда "вылезает" наверх....И до диктатора доберётся....
47
Рускамоуны / Адказаць
29.03.2020 / 20:46
Ну паважаны вы загнули.. паважаными могут быть ученые к примеру, а это...так.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру