БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава, перадае БЕЛТА.

«Як і дамаўляліся мы раней, я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг пытанняў, якія тычацца не толькі стану спраў у нашай арміі. Але і на злобу дня пытанне, якое прагучала ў нас яшчэ ў мінулым годзе. Пытанне рэагавання на тое, што адбываецца ля нашых межаў. Гэта вучэнні НАТА «Абаронца Еўропы 2020», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці пазначыў тэму, якія дзеянні робяцца зараз з боку блока НАТА. «Я не хацеў бы, каб гэта ўспрымалі як бразганне зброяй з нашага боку. Мы на сённяшні дзень вучэнні НАТА, якія праводзяцца ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў, так не ўспрымаем. Яшчэ і таму, што яны значна адступілі ад сваіх першапачатковых планаў. Думаю, разведка даложыць, якая там сітуацыя, і мы абмяркуем гэтае пытанне, а таксама зробім далейшыя крокі па рэагаванні на тое, што адбываецца ля нашых межаў», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Ён выказаў упэўненасць, зыходзячы з наяўнай інфармацыі, што беларускі бок справіцца з гэтай сітуацыяй. «Не павінна быць ніякай празмершчыны, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я яшчэ ў мінулым годзе вам даручаў, каб мы выпрацавалі адэкватныя меры рэагавання. Гэта, у рэшце рэшт, і грошы. Таму празмернага быць не павінна. Трэба гэта неяк супаставіць і уплесці ў тую тканіну працы арміі, якая сёння існуе. Гэта павінна быць на карысць арміі. А паказухі быць не павінна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0