У Шчучынскім раёне «Пежо» ўрэзаўся ў трактар «Беларус»: пасажыр загінуў
Здарэнне адбылося каля 09.00 на 215 км аўтадарогі М-6 (Мінск — Гродна). 33-гадовы кіроўца Peugeot Partner сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

У выніку ДТЗ 24-гадовы пасажыр аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы здарэння.
У цяперашні час следчыя разам з супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі ГКСЭ аглядаюць месца аварыі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каментары