Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генштаба Паўла Ціханава, піша БелТА.

Сярод іншага, ён таксама прапанаваў коратка абмеркаваць стан спраў у арміі. «Акрамя таго, хацеў бы, калі кожны дзень псіхоз (на тэму каранавіруса) не сціхае, каб некалькі слоў сказалі пра стан здароўя нашых вайскоўцаў. Мяне больш за ўсё цікавіць здароўе афіцэрскага складу. Бо яны жывуць, як звычайна [знаходзяцца не толькі ў размяшчэнні частак, але і жывуць звычайным цывільным жыццём — БЕЛТА]. Хацелася б вашыя ацэнкі і прапановы», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0