У Нью-Ёрку памерла эмігрантка з Беларусі Святлана Клімук. Жанчыне было 45 гадоў.

Яе сваякі, якія жывуць у Брэсце, пацвердзілі «Нашай Ніве», што жанчына была хворая на каранавірусную інфекцыю. Ці былі ў яе нейкія хранічныя захворванні, невядома.

Мяркуючы па анкеце ў фэйсбуку, Святлана працавала настаўніцай у Big Apple Academy. Гэта навучальная ўстанова ў Брукліне для рускамоўнай дыяспары.

У Святланы засталося двое дзяцей. На дапамогу яе сям'і арганізавалі збор сродкаў, за адзін дзень атрымалася сабраць амаль 50 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0