Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл заклікаў вернікаў не хадзіць у храмы, маліцца дома.
Якой пазіцыі трымаецца беларускі экзархат РПЦ?
«Наша Ніва» адрасавала гэтае пытанне прэс-сакратару Сяргею Лепіну.
«Патрыярх Кірыл спасылаецца на заклікі адпаведных расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, распаўсюджаныя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй менавіта ў Расіі. У нас не Расія. У нас пакуль што няма падставаў лічыць, што нашы эпідэміялагічныя службы бачаць сітуацыю гэтак жа. Мы чакаем іх далейшых тлумачэнняў», — кажа Лепін.
Чытайце таксама: Ці каранавірус Божая кара за людскія грахі? Адказваюць бацюшкі, ксёндз, пастар, равін і імам
0
0
0
0
0
0