Панядзелкавы нумар іспанскай газеты Marca — самага папулярнага выдання краіны — выйшаў з калажам, прысвечаным чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе Прэсбол.
«У што гуляе Беларусь?», — задаецца Marca.
«Гэта адзіны турнір УЕФА, які існуе зараз. Ля ўваходу на стадыён тэмпература вымяраецца цеплавізарам. Для барацьбы з вірусам прэзідэнт краіны прапануе піць гарэлку», — гаворыцца на першай паласе выдання.