Прынц Чарльз, у якога раней выявілі каранавірусную інфекцыю новага тыпу, вылечыўся і выйшаў з рэжыму самаізаляцыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара прынца Уэльскага.

Паведамляецца, што 71-гадовы прынц Чарльз адчувае сябе добра. Прадстаўнікі рэзідэнцыі Кларэнс-хаус, дзе пражывае наследнік трона, пацвердзілі, што пасля кансультацыі з доктарам было прынята рашэнне адпусціць прынца Уэльскага з рэжыму самаізаляцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?