30.03.2020 / 15:26

У Іспаніі дзённая лічба памерлых упершыню пайшла на спад 2

Выставачны комплекс у Мадрыдзе, пераабсталяваны пад часовы шпіталь. Фота: «Эль Паіс»

30 сакавіка ў Іспаніі дзённая лічба памерлых упершыню пайшла на спад. 812 чалавек памерлі ў шпіталях краіны ад каранавіруса за апошнія 24 гадзіны, у параўнанні з 844 днём раней.

Гэта азначае, што пачаў адчувацца эфект ад строгіх каранцінных мер, уведзеных у Іспаніі з 14 сакавіка. Колькасць выўленых заражэнняў у краіне стала падаць з 26 сакавіка. Аднак краіну чакае яшчэ доўгі перыяд стабільна высокай смяротнасці, перш чым сітуацыя пачне паляпшацца. Італія ўвайшла ў гэты перыяд роўна высокай смяротнасці прыкладна тыдзень таму.

Мяркуючы па статыстыцы, Іспанія можа стаць самай уражанай каранавірусам з вялікіх краін Еўропы. Гэта стала вынікам запозненага ўвядзення каранціну на Іберыйскім паўвостраве і правядзення масавых мерапрыемстваў 8 сакавіка.

Усяго ў Іспаніі па стане на сёння ад заразы памерлі 7340 чалавек. 

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Белачупакабра / Адказаць
30.03.2020 / 15:59
Гэта не спад, а статыстычная памылка. Спад - гэта на 100 меней хаця б
0
Ёпрст / Адказаць
30.03.2020 / 20:04
Цікава, які вынік будзе у нас? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру