Здарэнні1010

Работніцу Лепельскага МКК не сталі штрафаваць за пастаянныя адказы па-руску на беларускамоўныя лісты 

«Я пісала зварот у Лепельскі малочна-кансервны камбінат, каб з’явілася беларуская мова на прадукцыі. Мне адказалі па-руску, ды яшчэ і на цалкам рускамоўным бланку»,— кажа прадстаўніца кампаніі «Умовы для мовы» Аліна Нагорная, сяброўка Ігара Случака.

Гэта быў ужо трэці рускамоўны адказ. Пасля гэтага Нагорная напісала заяву ў райвыканкам: маўляў, ствараюцца перашкоды ў выкарыстанні беларускай мовы, прашу прыняць меры. Адтуль заява пайшла ў суд.

У выніку прыцягнулі да адказнасці супрацоўніцу МКК Вольгу Дзівіну. Суд Лепельскага раёна разглядзеў справу 27 сакавіка.

Прычым, цікава, што Ігар Случак дапамог Дзівінай парадай.

«Дзівіна напісала яму ва «Укантакце», прычым па-беларуску, скардзілася на тое, што на яе падалі заяву. І «дзякавала за штраф». А Ігар параіў ёй як зменшыць штраф». Мэта ж не пакараць чалавека, а каб прадпрыемства перастала дыскрымінаваць беларускую мову», — кажа Нагорная.

Случак параіў Вользе прызнаць віну, каб выканкам вынес ёй мінімальны штраф — 4 базавыя велічыні, бо звычайна пакаранне ў судзе больш суворае. 

Праўда, Дзівіна гэтай парадай не скарысталася. А суд скончыўся тым, што ў яе дзеяннях не знайшлі складу адміністратыўнага правапарушэння.

«Па маёй інфармацыі, на працы Вользе зрабілі вымову, прычым зрабіла кіраўніцтва з Віцебска. І цяпер бланкі прыводзяць у парадак. Але адказ прадпрыемства нязменны: яны не могуць дадаць беларускую мову на этыкетку «па эканамічных прычынах», — кажа Аліна Нагорная.

«Наша Ніва» звязалася з Вольгай Дзівінай, тая кінула слухаўку. Начальніца Дзівінай, кіраўніца юрыдычнага аддзела Лепельскага МКК Юлія Македонава сказала, што лічыць немэтазгодным адказваць на пытанні.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць