Delfi.lt

У наступныя два тыдні павінна высветліцца, калі і як будзе завершаны гэты навучальны год, сказаў міністр навукі і адукацыі Літвы Альгірдас Манкявічус, піша Delfi.lt.

Паводле яго слоў, міністэрства цяпер разглядае розныя магчымасці. Ён заўважыў, што з 30 сакавіка школы перайшлі на дыстанцыйнае навучанне, так, хутчэй за ўсё, будзе да канца навучальнага года. Па словах міністра, магчыма, навучальны год завершыцца раней за звычайны тэрмін.

Ён зазначыў, што разглядаюцца розныя варыянты ў сувязі з далейшым працягам навучання, адсочваецца вопыт іншых краін. У некаторых краінах, кажа міністр, з-за эпідэміі ўвогуле навучальны год спыняецца і дзяцей пераводзяць у наступны клас.

Аднак міністр адзначае, што гэта будзе вялікай шкодай, калі дзеці на працягу доўгага часу нічога не будуць рабіць. Міністр сказаў, што большая частка школ гатова арганізаваць працэс навучання на адлегласці. Аднак ёсць цяжкасці, звязаныя з забеспячэннем тэхналогіямі дзяцей з сацыяльна-нешчаслівых сем'яў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?