Урад і Нацбанк абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам (МВФ) фінансавую падтрымку ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміяй каранавіруса.

Гаворка ідзе пра інструмент хуткага фінансавання МВФ, які прызначаны для аказання краінам — членам Фонду фінансавай дапамогі — падтрымкі па пераадоленні сітуацый, якія патрабуюць экстранага фінансавання.

Раней МВФ заявіў, што можа выдзеліць грошы бедным краінам, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную 900 млн далярам ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0