Вялікабрытанія замовіла 10 тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх у кансорцыума кампаній машынабудаўнічай і аэракасмічнай галіны для дапамогі хворым на каранавірус, паведамляе Reuters.

Сярод кампаній кансорцыума — Airbus, BAE Systems, Ford, Rolls-Royce і іншыя. Сумеснымі намаганнямі яны запусцяць вытворчасць апарата для штучнай вентыляцыі лёгкіх, распрацаванага Smiths Group. Вытворчасць павінны пачаць на наступным тыдні.

Кампаніі кансорцыума заявілі, што будуць адклікаць частку работнікаў з іншых праектаў, каб адрэагаваць на гэтую агульнанацыянальную патрэбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0