30.03.2020 / 18:39

Кіраўнік Венгрыі Орбан атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы праз пандэмію 3

Урад Віктара Орбана атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы. Адпаведны закон быў ухвалены парламентам Венгрыі ў панядзелак, 30 сакавіка. За прагаласавалі 137 дэпутатаў, супраць — 53, піша Reuters.

Ён дазволіць ураду аднаасобна прымаць указы, неабходныя для процідзеяння пандэміі каранавіруса, а таксама спыняць дзеянне некаторых законаў.

Закон таксама прадугледжвае турэмнае зняволенне тэрмінам да пяці гадоў за меры, «якія перашкаджаюць распаўсюджванню віруса», а таксама за распаўсюд ілжывай інфармацыі, звязанай з пандэміяй.

Дзеянне закона абмежавана пэўнымі тэрмінамі, яго адменіць парламент, калі стане ясна, што эпідэмія ў Венгрыі завяршаецца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
шлёма / Адказаць
30.03.2020 / 20:07
Ну у нас тоже могут принять Закон за создания паники от 5 лет тюрьмы. Надо же и у Венгрии что-то перенять, только со своим усовершенствованием.
1
Аnita / Адказаць
30.03.2020 / 22:34
В новую эпоху после пандемии он будет одним из лидеров.Мир становится социалистическим, в том числе и по анализам со стороны американских ученых,которых трудно заподозрить в нелюбви к капиталистическому Голливуду..
0
Алесь Тыбульскi / Адказаць
30.03.2020 / 23:47
"за меры, перашкаджаючыя распаўсюджванню віруса 5 гадоў?" Дык усіх, хто ўводзіць карцін трэба на нары!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру