Міністэрства абароны ЗША загадала ваенным базам не публікаваць даныя па выпадках COVID-19 сярод вайскоўцаў. Пентагон будзе працягваць паведамляць пра агульную колькасць выпадкаў захворвання каранавірусам, але не будзе публікаваць лічбы, якія адносяцца да кожнай базы, паведамляе NBC News.

Гэтае рашэнне прынята з меркаванняў бяспекі, у прыватнасці, каб ворагі ЗША не ведалі пра патэнцыйную ўразлівасць амерыканскай арміі.

«Мы цалкам абгрунтавана абараняем гэтую інфармацыю, каб яна не была выдадзена і не трапіла ў рукі нашых праціўнікаў», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джонатан Хофман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0