30.03.2020 / 23:37

У Аўстрыі прымусяць насіць маскі пры наведванні крам 1

Аўстрыя запатрабуе ад пакупнікоў насіць маскі пры наведванні супермаркетаў, каб запаволіць распаўсюджванне каранавіруса, заявіў у панядзелак канцлер Себасцьян Курц, піша Reuters.

У Аўстрыі зачынены школы, рэстараны, бары, тэатры і іншыя месцы збору людзей, у тым ліку многія крамы. Людзям загадалі заставацца дома і працаваць адтуль, калі гэта магчыма.

У краіне зарэгістравана 108 смерцяў і больш за 9 000 выпадкаў хваробы.

«На гэты момант гэтыя маскі выдаюцца перад супермаркетамі, іх трэба будзе абавязкова насіць у супермаркетах», — сказаў Курц.

Аднак Сусветная арганізацыя аховы здароўя скептычна ставіцца да такіх мер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
ЯНКА / Адказаць
30.03.2020 / 23:48
★ А «ўласьць» Беларусі можа пайсьці далей — і прымусіць усіх есьці ў масках! ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру