Па стане на канец дня 30 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерлі 37 815 чалавек.
Пасля аднадзённага спаду колькасці інфікаваных і памерлых 30 сакавіка лічбы ізноў пайшлі ўверх. За дзень выявілі 61 404 інфікаваных (29 сакавіка было 58 819 чалавек).

За дзень памерла 3 723 чалавекі (29 сакавіка — 3 105).

Усяго ў свеце зафіксавана 785 777 хворых каранавірусам.
Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў Іспаніі, дзе за 30 сакавіка памерла ад каранавіруса 913 чалавек, Італіі (812), ЗША (573). Найбольш новых інфікаваных за дзень выяўлена ў ЗША (20 353), Іспаніі (7 846) і Германіі (4 450).
Не выключана, што некаторыя таталітарныя і аўтарытарныя краіны свядома прыхоўваюць рэальны стан пандэміі на іх тэрыторыі.
Каментары