31.03.2020 / 07:51

Нарвегія павялічвае здабычу нафты: цэны на яе ўпадуць яшчэ больш 2

Нарвегія, нягледзячы на ​​нізкія цэны на нафту, плануе яшчэ больш павялічыць яе лішак на сусветным рынку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нарвежская дзяржаўная кампанія Equinor ASA мае намер павялічыць здабычу на радовішчы Ёхан Свердруп у Паўночным моры, выйшаўшы на максімум у 470 тысяч бараляў за дзень ужо ў маі.

Гэта, па меншай меры, на месяц раней тэрміну, і на 30 тысяч бараляў за суткі больш, чым прагназавалася, што ва ўмовах перавытворчасці і нафтавай вайны ўскладніць сітуацыю на рынку.

Мяркуецца, што ў канцы 2022 года Нарвегія штодня будзе здабываць 690 тысячаў бараляў.

У панядзелак стала вядома, што цана на нафту расійскай маркі Urals ўпала да ўзроўню 1999 году — за яе давалі 16,2 даляра за бараль.

Галоўным фактарам, які ўплывае на сусветную эканоміку і запаволенне попыту на нафту, застаецца пандэмія. Нафтавыя каціроўкі і курсы валют абрынуліся ў пачатку сакавіка пасля навін аб тым, што ўдзельнікі здзелкі АПЕК+ не змаглі працягнуць дамоўленасці па здабычы нафты: Саудаўская Аравія прапаноўвала знізіць здабычу, а Расія — захаваць існуючыя ўмовы. У выніку ад 1 красавіка пагадненне спыняе дзеянне і абмежаванняў ва ўдзельнікаў альянсу больш не будзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Павел Ас / Адказаць
31.03.2020 / 08:00
Дарэчы і везці яе бліжэй чым з Сібіры. Вось толькі трубаправодны транспарт з Венспілса, ці Гданьска наладзіць і трэба браць бо танней за расейскую нафту атрымаецца.
2
шлёма / Адказаць
31.03.2020 / 08:08
Так надо и заключать альтернативу на 60%, а 40% закупать у России.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру