У апошні дзень сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах краіны магчымы мокры снег, паведамляе Белгідрамет. Раніцай на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +1..+7°C.

У Мінску пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай -3..-6°C, днём +3..+5°C, вечарам -1..+2°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0