Паведамленне аб пажары ў кватэры ў Гродне па вуліцы Дзяржынскага паступіла ратавальнікам раніцай 30 сакавіка, паведамляе прэс-служба АУ МНС Гродзеншчыны.

Агнём была знішчана маёмасць у жылым пакоі, на балконе, закураны сцены, столь у кватэры і пад'ездзе, пашкоджана балконная рама паверхам вышэй. У жылым пакоі на ложку выяўлена абгарэлае цела кватэраздымшчыка.

Работнікі МНС выратавалі 6 чалавек, 32 эвакуіравалі, адзін з іх — з траўмай. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0